Беларуская Служба

Допіс ізраільскага амбасадара ў Польшчы справакаваў скандал

16.05.2024 11:03
Ізраільскі амбасадар у Польшчы Якаў Ліўнэ пракаментаваў апублікаваны на партале «X» на лозунг «Габрэі вяртайцеся ў Польшчу», які выкарыстоўвалі пратэстоўцы ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z https://twitter.com/YacovLivne

 Амбасадар напісаў, што «яўрэі загінулі ў газавых камерах у Польшчы». Аднак ён не згадаў, што гэтыя камеры былі пабудаваны і выкарыстоўваліся немцамі ў сваіх канцэнтрацыйных лагерах.

Ізраільскі дыпламат заявіў, што пратэстоўцы ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку патрабуюць
стварэнне палесцінскай дзяржавы. Яны таксама выкарыстоўваюць лозунг «Ад ракі да мора Палестына будзе свабоднай». Якаў Ліўнэ наўпрост адрэагаваў на словы Дэвіда Атэртана, журналіста «The European Conservative», які абвінаваціў экоактывістку Грэту Тунберг у крыках «Габрэі, вяртайцеся ў Польшчу» падчас прапалестынскай дэманстрацыі ў Мальмё.



«Яўрэі, вяртайцеся ў Польшчу!» — напісаў Якаў Ліўнэ на сайце X. «Некаторым антысемітам, здаецца, не хапае палесцінскага лідара Хаджа Аміна Хусэйні, нацысцкага калабаранта, які таксама хацеў, каб габрэі ехалі ў Польшчу, а дакладней у газавыя камеры ў Польшчы. Антысеміты = небяспека», — дадаў пасол.

Пасля таго, як музей Асвенціма адрэагаваў, ізраільскі дыпламат выправіў свой допіс. «Сапраўды, газавыя камеры былі пабудаваныя нацысцкай Германіяй у акупаванай Польшчы, і ў гэтым няма ніякіх сумневаў. Нацысцкую ідэалогію распаўсюджвалі падчас Другой сусветнай вайны таксама экстрэмісты-джыхадзісты. Іх сённяшнія прыхільнікі генацыду («Ад ракі да мора...» ) надзвычай небяспечныя і іх трэба спыніць», — напісаў пазней амбасадар Ізраіля ў Польшчы.

Дыпламаты павінны ўзважваць свае словы. Так дэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Барыс Будзька пракаментаваў нядаўні допіс амбасадара Ізраіля ў Польшчы Якава Ліўнэ пра нацысцкія канцлагеры. 

Госць першай праграмы Польскага радыё Барыс Будка адзначыў, што падчас нямецкай акупацыі палякі не мелі ніякага ўплыву на тое, што адбывалася на іх землі. «Уся адказнасць за тое, што адбылося тады на польскай зямлі, з аднаго боку ляжыць на Савецкім Саюзе, а з другога — на нацысцкай Германіі, таму перадусім ізраільскі амбасадар павінен памятаць, што ў такіх выпадках важна адно слова», — падкрэсліў Барыс Будзька.

ПР/юл